Вучні ДУА "Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна" 8-11 класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім дыктанце да Дня народнага адзінства.
Мэта дыктанта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.