Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.10.22

Шосты школьны дзень

  Дзень здароўя прайшоў 8 кастрычніка ў шосты школьны дзень у ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.

Быць здаровым – гэта неабходна? На гэта пытанне вучні шукалі адказ падчас правядзення інтэрактыўнай гульні “Формула здароўя”.

Нашы школьнікі вельмі любяць прымаць удзел у разнастайных квэстах. Гэта субота не выключэнне. Не толькі весела і цікава, але і з карысцю прайшла квэст-гульня “У пошуках здароўя”.

Наколькі карысны для кожнага чалавека, асабліва для школьніка, рэжым дня вучні яшчэ раз пераканаліся падчас правядзення практыкума “Рэжым дня”.

За здароўем у спартыўную залу! Пад такім дэвізам прайшло спартыўнае свята “Фізкульт - ура!” і спартыўныя эстафеты.

Праведзеныя мерапрыемствы шостага школьнага дня садзейнічалі фарміраванню ў вучняў навыкаў здаровага ладу жыцця.

Раздзелы сайта