Дзень працаўніка прайшоў у шосты школьны дзень 15 кастрычніка ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.
Абавязкам кожнага чалавека з’яўляюцца беражлівыя адносіны да гісторыі роднага краю. Асабліва калі гэтая гісторыя звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Вучні нашай школы прынялі ўдзел у аперацыі «Абеліск». Школьнікі падграблі лістоту каля памятнага месца, тым самым аддалі даніну павагі тым аднавяскоўцам, якія загінулі, абараняючы нашу Радзіму.
У гэты дзень працавала майстэрня Самаробкіных. Вучні выраблялі падарункі для сваіх любімых мам і тат.
Вельмі весела, цікава і крэатыўна школьнікі прадстаўлялі сваю любімую прафесію.
Дадзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню працавітасці, паважлівых адносін да людзей розных прафесій.
Таксама дзеці бліжэй пазнаёміліся з прафесіяй прадаўца.
У спартыўнай зале прайшлі спартыўныя спаборніцтвы, а на стадыёне – рухомыя гульні.