Дзень школы прайшоў 29 кастрычніка ў ДУА «Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна».
Пачаўся шосты школьны дзень з правядзення конкурснай праграмы “Па старонках любімых падручнікаў”, падчас якой вучні павышалі пазнавальную актыўнасць, стваралі сітуацыю поспеху, каманднай гульні і ўзаемадапамогі.
І хай за вокнамі зараз восень, але як бы там ні было, восень – цудоўная пара года, гэта час збору ўраджаю, падвядзенне вынікаў палявых работ, гэта пачатак вучобы ў школе, гэта падрыхтоўка да халоднай і доўгай зімы. Нездарма народная мудрасць абвяшчае “Восень сумная, а жыць весела”. У гэты цудоўны кастрычніцкі дзень у нашай школе гучала музыка, ліўся ракой нястрымны смех дзяцей падчас правядзення конкурснай праграмы “Міс і містэр восень”.
Каб не прапусціць імгненні цудоўнай пары года, дзеці зладзілі фотасесію “Восеньскія замалёўкі”.
Весела і цікава прайшоў квэст “З гісторыі нашай школы”.
Спартыўная зала была таксама поўная шуму і гарэзлівага смеху, так як там праходзілі разнастайныя спартыўныя гульні і спаборніцтвы.