Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.12.22

Шосты школьны дзень

Дзень грамадзяніна і патрыёта прайшоў 3 снежня ў шосты школьны дзень.

Вучні прынялі ўдзел у аўкцыёне ведаў «Славутыя асобы зямлі беларускай». Весела і цікава прайшоў квэст «Зямля бацькоў - мая зямля». Дзеці паказалі свае веды і праявілі эрудыцыю падчас правядзення віктарыны «Флора і фаўна Беларусі», а затым адправіліся ў падарожжа па памятных мясцінах пачапаўскай зямлі.

Дадзеныя мерапрыемствы садзейнічалі пашырэнню кругагляду вучняў, развіццю пазнавальнай актыўнасці, фарміраванню цікавасці да вывучэння гісторыі свайго народа, выхаванню пачуцця патрыятызму і нацыянальнага гонару.

У спартыўнай зале былі праведзены гульні з мячом. На стадыёне дзеці каталіся на лыжах.

Раздзелы сайта