Весела, цікава і з карысцю прайшоў Дзень здароўя ў шосты школьны дзень 10 снежня.
Вучні прынялі ўдзел у квест-гульні “У пошуках страчанага здароўя”. Таксама навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны “Наша здароўе ў нашых руках”, прагледзелі і абмеркавалі відэафільм “Стоп-спайс”.
У спартыўнай зале адбыліся сапраўдныя спаборніцтвы, бо там праходзілі “Волатаўскія пацешкі”.
Катанне на санках, зімовыя гульні праходзілі на школьным двары, а на стадыёне дзеці прынялі ўдзел у вясёлых гонках на лыжах.
Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню здаровага ладу жыцця і ўмацаванню здароўя.