Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.02.23

Шосты школьны дзень

  Карысна і цікава прайшоў Дзень здароўя 11 лютага ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.

Вучні прынялі ўдзел у гульні “Жыві пазітыўна”, у квэсце “У пошуках зялёнай аптэкі”, у гульні “Слабое звяно” на тэму “Вітаміны і карысная ежа”.

У спартыўнай зале было таксама весела і шумна. Вучні школы прынялі ўдзел у свяце мяча і скакалкі і ў народных гульнях з мячом.

У завяршэнні шостага школьнага дня быў праведзены прафілактычны занятак “Хачу быць здаровым”.

Дадзеныя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню гарманічна развітай, здаровай асобы, устойліай да жыццёвых цяжкасцей і праблем у любым узросце.

Вучні ў чарговы раз упэўніліся ў карысці ад заняткаў спортам, загартоўвання арганізма, правільнага вядзення здаровага ладу жыцця, фарміравалі уяўленне аб пазітыўных фактарах, якія ўплываюць на здароўе.

Раздзелы сайта