Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.02.23

Шосты школьны дзень

   Весела, цікава і з карысцю прайшоў Дзень сям’і ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.

  Сям’я - самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Сям’я - гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каму жадаем дабра і шчасця, каго мы любім, з каго бяром прыклад, пра каго клапоцімся. Менавіта ў сям’і мы вучымся любові, клопату і павагі, адказнасці.

   Вучні з вялікім задавальненнем складалі фотакалажы “Гісторыя маёй сям’і ў фотаздымках”. Затым працавалі над праектам “Сямейнае шчасце”, прынялі ўдзел у ролевай гульні “Вечар у адной сям’і”.

   Весела і шумна было і ў спартыўнай зале, так як школьнікі прынялі ўдзел у спартыўных эстафетах і гульнях нашага двара.

   Дадзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню каштоўнасных адносін да сям’і, гонару за сваю сям’ю, фарміраванню пазітыўнага вопыту сямейных адносін, імкненню да сумеснай творчай дзейнасці, адказнасці за сябе і членаў каманды, умацаванню маральных пачаткаў у сямейных адносінах, павышэнню культуры зносін.

Раздзелы сайта