Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.03.23

Шосты школьны дзень

Дзень грамадзяніна і патрыёта прайшоў у шосты школьны дзень 4 сакавіка ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.

Дзень атрымаўся вельмі насычаным і цікавым, вучні прынялі ўдзел у квэсце “Падарожжа па беларускіх гарадах”, у гульні “Слабое звяно” на тэму “Беларусь мая сінявокая” і ў аўкцыёне “Беларусь ганарыцца”.

У спартыўнай зале былі праведзены народныя гульні “Выбівала”, “Гарачая бульба” і спаборніцтвы па спартыўных і рухомых гульнях. Падтрымаць сваіх дзяцей прыйшлі бацькі.

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню патрыятычных пауццяў, гонару за сваю краіну, так як вялікая ўвага ўдзялялася самабытнасці і непаўторнасці спадчыны беларускага народа, якую неабходна зберагчы для нашчадкаў.

Раздзелы сайта