Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.03.23

Шосты школьны дзень

Весела, цікава і займальна прайшоў Дзень сям’і 25 сакавіка ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.

Вучні прынялі ўдзел у гульні “Дружная сям’я”, падчас якой фарміраваліся паважлівыя адносіны дзяцей да сваіх бацькоў і блізкіх.

Дзелавая гульня “Закон і сям’я” садзейнічала выхаванню духоўна-маральных якасцей вучняў.

Практычны занятак “Прыступкі шчасця” садзейнічаў фарміраванню разумення адрозніваць сапраўдныя і ўяўныя каштоўнасці.

У межах тыдня “Фінансавая граматнасць” прайшла гульня “Капейка рубель беражэ”.

У спартыўнай зале адбылася спартандыя “Гульні з мячом”, а потым ўсе дружна прынялі ўдзел у рухомых гульнях на свежым паветры.


Раздзелы сайта