Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.03.23

Прышкольны лагер "Сузор'е". Дзень 3. Дзень патрыёта

 Сёння ў прышкольным лагеры "Сузор'е" прайшлі мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці.

 Дзеці паказалі свае творчыя здольнасці падчас правядзення конкурсу малюнкаў «Свет вакол мяне». Гульня па станцыях "Сцяжынкамі малой радзімы" садзейнічала выхаванню грамадзянскасці, патрыятызму і духоўнасці.

  Вучні адправіліся ў інтэрактыўнае падарожжа па Беларусі, падчас якога пазнаёміліся са славутасцямі нашай краіны. Падарожжа па малой радзіме прывіла павагу да гістарычнага мінулага свайго роднага краю, беражлівых адносін да яго звычаяў і традыцый.

    Вучні таксама прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры «Што? Дзе? Калі?».

Раздзелы сайта