У ДУА "Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна" прайшоў урок мужнасці "Боль і памяць беларускай зямлі» ў памяць аб генацыдзе савецкага народа нацыстамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ганаровым госцем мерапрыемства стала старшы памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Палулех Вераніка Аляксандраўна, якая распавяла аб значнасці ўзбуджэння крымінальнай справы пракуратурай Рэспублікі Беларусь па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, аб новых выяўленых выпадках знішчэння людзей фашыстамі на тэрыторыі Баранавіцкага раёна.
Выступленні навучэнцаў аб канцэнтрацыйных лагерах, гета на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у тым ліку і на тэрыторыі Баранавіцкага раёна, якія суправаджаліся прэзентацыяй і відэафільмам, змаглі паказаць дзецям увесь жах, выпрабаваны вязьнямі лагераў, жорсткасць і цынізм фашыстаў.
У канцы мерапрыемства вучні былі адзіныя ў сваім меркаванні: "Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб ніколі такога больш не адбылося!"