У дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа педагогі і навучэнцы ДУА «Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна» далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання. У знак памяці аб кожным, хто цаной свайго жыцця захаваў мір на нашай зямлі, былі ўскладзены кветкі да абеліскаў у вв. Пачапава і Застарынне.