Першая субота шостага школьнага дня ў ДУА “Пачапаўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна” прайшла весела, цікава і з карысцю.
Вучні прынялі ўдзел ў правядзенні віктарыны “Бацькаўшчына мая”. Затым школьнікі адправіліся ў віртуальнае падарожжа “Памятныя мясціны Беларусі”. Дадзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню паважлівых адносін і любові да Радзімы, да свайго краю.
Вельмі цікава прайшлі гульні “Азбука ветлівасці” і “Таямніцы эмоцый”.
Стадыён таксама звінеў дзіцячымі галасамі, так як там праходзілі спартыўныя гульні і вясёлыя старты.