21 верасня вучні і калектыў установы адукацыі прынялі ўдзел у адзіным дні бяспекі. Была праведзена вучэбная эвакуацыя, практыкум «Правілы карыстання вогнетушыцелем», віктарына «Мая бяспека».
Зразумела, што ў такім выпадку трэба прытрымлівацца наступных правілаў: калі вы пачулі гук пажарнай сігналізацыі ў школе, у садзе, у гандлёвым цэнтры ці іншых арганізацыях - не панікуйце, пакіньце памяшканне па эвакуацыйных знаках, патэлефануйце па тэлефоне 112, рухайцеся ў процілеглы бок ад дыму, прыгнуўшыся да падлогі, прыкрыўшы органы дыхання.