Чацвёра вучняў нашай школы адзначаны ўдзячнымі лістамі старшыні Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Жука Р.Б. і каштоўнымі падарункамі за дасягненне высокіх паказчыкаў у вучобе, за творчасць і актыўную жыццёвую пазіцыю, уменне здзейсніць пастаўленыя мэты і пераадольваць цяжкасці.
Перамогі Талстыкі Максіма, Шаўцовай Веранікі, Анкуды Івана, Навіцкага Захара на абласным і рэспубліканскім узроўнях дапамаглі стаць удзельнікамі сустрэчы адораных навучэнцаў са старшынёй раёна Жуком Р. Б.
